21.02.2024
Рухомая гульня “Гарлачык”

Рухомая гульня “Гарлачык”. подробнее

Гульня – асноуная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізычна, духоўна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве.
Беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі: ўдасканальваюць навыкі бегу (з лоўляй і ўхіленнем, у розных напрамках, са зменай тэмпу), хадзьбы па крузе, скачкі, практыкуюць ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоўваюць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святаў, пачуццё калектывізму, узаемадапамогі.
Народныя гульні ў комплексе з іншымі выхаваўчымі сродкамі з’яўляюцца асновай для фарміравання ў дзяцей неабходных фізічных якасцей і навыкаў, выхавання ў іх нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа. Беларускія народныя гульні таксама садзейнічаюць працэсу разумення і авалодвання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразаў у паўсядзённым жыцці. Беларускія народныя гульні шырока выкарыстоўваюцца у фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту: на занятках, на святах, ранішніках. Яны садзейнічаюць ўсебаковаму развіццю дзіцяці ў працэсе выкарыстання народных педагагічных традыцый і сучасных падыходаў да выхавання і аздараўлення дзяцей.